Чалы: Улада можа павысіць курс рубля дзеля піяр-ходу на выбарах
Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што Нацбанк сапраўды можа знізіць курс долара да канца году. Для гэтага няма падставаў, але гэта могуць зрабіць дзеля піяр-ходу, лічыць эксперт.
Так спецыяліст пракаментаваў сённяшнюю заяву старшні Нацбанку. Нагадаем, Пётр Пракаповіч заявіў, што долар патаннее да канца года.
На сусветных рынках дынаміка іншая, там долар даражэе адносна іншых валют, кажа эксперт. У штучным зніжэнні курса няма сэнсу, адзначае Сяргей Чалы.
Чалы: "Намаляваць можна любы курс. Іншая справа, што будзе далей з эканомікай. Вы робіце замежную валюту танней, чым яна павінна быць. Адпаведна, праблема, якая нараджала дэвальвацыю, а менавіта – адмоўнае знешнегандлёвае сальда, будзе пагаршацца".
Рубель – валюта, якой нескладана кіраваць, але ісці супраць законаў сусветнага рынку небяспечна, кажа эксперт.