Чаму ў Прагу не паедуць прэзідэнты Беларусі і Малдовы
Як даведалася Еўрарадыё, самая вялікая і прадстаўнічая дэлегацыя ў Празе будзе ў Украіны — і прэзідэнт, і прэм'ер. Кіраўнікі Грузіі, Арменіі і Азербайджана таксама збіраюцца на саміт па "Ўсходнім партнёрстве". Не будзе там толькі лідэраў Беларусі і Малдовы. Самотна будзе ў Празе міністру замежных справаў Малдовы Андрэю Стратану. Ён адзіны (!), хто ўвайшоў у афіцыйную дэлегацыю ад гэтай краіны. Пра гэта Еўрарадыё расказаў супрацоўнік Асацыяцыі знешняй палітыкі Малдовы.
Асацыяцыя знешняй палітыкі Малдовы: "Паедзе міністр замежных справаў Стратан. Прэзідэнт сам сказаў, што ён не паспявае паехаць. Але, наколькі я ведаю афіцыйную пазіцыю Малдовы, яны кажуць, што не будзе Малдова інтэгравацца праз Арарацкія горы. Таму наколькі я разумею, ацэнка Кішынёва, дадзеная "Ўсходняму партнёрству", даволі-такі негатыўная".
Афіцыйны ж Мінск ухваліў праграму "Ўсходняе партнёрства". Аднак беларускі прэзідэнт, так сама, як і малдоўскі, не паедзе ў Прагу. Прычына тут у іншым. Аказваецца, узровень саміта не патрабуе ўдзелу ў ім Аляксандра Лукашэнкі.
Як расказала журналістам намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, "курыраванне праграмы "Ўсходняе партнёрства" аднесенае да кампетэнцыі ўраду, таму што змест праграмы асабліва прыкладны і ахоплівае сацыяльна і эканамічна значныя накірункі супрацоўніцтва".
Таму беларускую дэлегацыю ачоляць першы намеснік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка і міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў.
А вось ад Украіны ў афіцыйную дэлегацыю, паводле нашых дадзеных, увайшлі аж 8 чалавек, плюс яшчэ суправаджальныя асобы. Тут і прэзідэнт, і прэм'ер-міністр, і міністр замежных справаў. Пра гэта Еўрарадыё расказаў эксперт дэпартамента еўрапейскай інтэграцыі МЗС Украіны.
МЗС Украіны: "Выйшаў учора ўказ прэзідэнта, дзе напісана, што ў дэлегацыю Ўкраіны ўвайшлі прэзідэнт, прэм'ер, міністр замежных справаў, супрацоўнікі сакратарыята прэзідэнта і паслы. Восем чалавек. Але гэта афіцыйна. Плюс яшчэ суправаджальная асоба. Было запрашэнне ад боку, які прымае, — чэхаў. І на яго аснове фармавалася дэлегацыя".
У Арменіі няма такой зладжанасці паміж структурамі. У мясцовым МЗС Еўрарадыё паведамілі, што не ведаюць, хто дакладна паедзе ад краіны: хутчэй за ўсё — прэзідэнт, а ад МЗС — дакладна міністр замежных справаў.
Армянскі МЗС: "Увогуле, як я ведаю, прэзідэнт паедзе. Але гэта трэба ў прэзідэнта запытаць. А з МЗС паедзе міністр замежных справаў."
Хадзілі чуткі, што прэзідэнт Грузіі не прыме ўдзел у саміце ў сувязі з беспарадкамі ў краіне. Аднак у адміністрацыі прэзідэнта Еўрарадыё абверглі гэтыя чуткі і сказалі, што Міхаіл Саакашвілі збіраецца ў Прагу.
Адміністрацыя прэзідэнта Грузіі: "Прэзідэнт паедзе".
Як нам вядома, прэзідэнт Азербайджана ўжо 6 траўня паляцеў на саміт.
Такім чынам, толькі ад Беларусі і Малдовы на саміце не будзе прэзідэнтаў. Ад Малдовы — бо яны скептычна ставяцца да "Ўсходняга партнёрства", ад Беларусі — таму што ўзровень мерапрыемства не той.
Фота AFP