Чаргінец пакажа Латушку пікантныя здымкі Rammstein

Падчас сустрэчы пісьменнік паспрабуе ўгаварыць міністра забараніць канцэрт нямецкага гурта ў Мінску Кіраўнік афіцыйнага Саюза пісьменнікаў і старшыня Грамадскага савета па маральнасці Мікалай Чаргінец дабіваецца сустрэчы з міністрам культуры Паўлам Латушкам, падчас якой паспрабуе ўпэўніць забараніць канцэрт гурта Rammstein. Еўрарадыё датэлефанавалася Чаргінцу, калі той сядзеў у прыёмнай міністра. Па словах пісменніка, ён будзе чакаць Латушку столькі часу колькі трэба, каб давесці яму неабходнасць забароны выступу наямецкага гурта. А ў якасці доказа прынёс міністру фотаздымкі з апошняга кліпа Rammstein.

Мікалай Чаргінец: “Вось у мяне ляжаць фотаздымкі пад рукой, і вам іх пракаментую. Вось першая: жанчына стаіць на каленях, яго чэлес аголены, брузгае вышэй за галаву семявывяржэнне...”

На думку пісьменніка, канцэрт Rammstein можа справакаваць рост злачыннасці і гвалту ў Мінску.

Нагадаем, канцэрт павінен прайсці ў комплексе "Мінск-Арэна" 7 сакавіка.


Фота: "Комсомольская правда в Беларуси"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі