Чарговае падвышэнне коштаў на бензін: літр АІ-92 — 1,37 руб
“Белнафтахім” зноў абвясціў пра падвышэнне коштаў на маторнае паліва. Паводле інфармацыі прэс-службы канцэрна, з 30 верасня яно будзе прадавацца па наступных цэнах: АІ-92-К5-Еўра — 1,37 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,45 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,66 руб., ДП — 1,45 руб.
Апошнім разам кошты на маторнае паліва павышаліся тыдзень таму, 23 верасня. “Белнафтахім” тлумачыць гэта падаражэннем нафты і неабходнасцю кампенсаваць выдаткі НПЗ на вытворчасць нафтапрадуктаў.