Чарговы ператрус у кватэры Халіп і Саннікава

У кватэры журналісткі Ірыны Халіп і яе мужа, экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава адбываецца ператрус. Пра гэта паведаміла БелаПАН Вольга Бандарэнка, жонка каардынатара кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрыя Бандарэнкі.

Паводле яе словаў, супрацоўнікі КДБ прыйшлі на кватэру ў той час, калі там знаходзіўся сын Халіп і Саннікава Данііл з няняй. "Няня патэлефанавала родным Саннікава і Халіп. Маці Андрэя Ала Саннікава паехала туды. Я таксама накіравалася туды, паведаміўшы, што хацела б быць панятой падчас ператрусу, аднак мяне ў кватэру не ўпусцілі, сказалі, што панятых ужо знайшлі", — распавяла Бандарэнка.

Гэта ўжо другі ператрус у кватэры Халіп і Саннікава, першы прайшоў 25 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі