Чавусаў: У справе Абхазіі Беларусь працягвае гульню з Расіяй і Еўропай
Так адкаментаваў палітолаг Юры Чавусаў заяву дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Маскевіча. Нагадаем, парламентар заявіў, што перад беларускім парламентам ніколі не ставілася задача прымаць рашэнне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі. Гэта, маўляў, справа кіраўніка краіны.
На думку Чавусава такая заява, хутчэй за ўсё працяг гульні, якая вядзецца Беларуссю ў сітуацыі “геапалітычнага шпагату”. Але, мяркуе палітолаг, зараз каштоўнасць прызнання або непрызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ўжо не такая вялікая, як была два гады таму.
Чавусаў: “Гэта хутчэй за ўсё працяг той гульні, якая вядзецца ў сітуацыі “геапалітычнага шпагату”. Прызнанне або непрызнанне, якое знаходзілася ў руках Лукашэнкі яшчэ год таму, сёння рэзка пазбавіўся свайго кошту. І калі заўтра ці праз паўгода Беларусь прызнае ўсё ж такі суверэнітэт гэтых краінаў, то выгодаў ад гэтага Беларусь атрымае вельмі мала. Гульня з Расіяй зайшла вельмі далёка, таму на кошт нафты ці газу гэтае прызнанне ці непрызнанне не паўплывае”.
Чавусаў не лічыць, што заява Маскевіча палітычна значная і нешта зменіць у прызнанні або непрызнанні Паўднёвай Асеціі ды Абхазіі.