Чэхія падпіша Лісабонскую дамову да канца года

Чэхія падпіша Лісабонскую дамову да канца года. Такое спадзяванне выказаў прэм'ер-міністр гэтай краіны Ян Фішэр па заканчэнню перамоваў з кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу. Нагадаем, Лісабонская дамова, якая мусіць унесці змены ў дзейнае пагадненне аб Еўрапейскім саюзе, была падпісаная ў снежні 2007 года і мусіць уступіць у сілу пасля таго, як яе ратыфікуюць усе 27 краін-сяброў ЕС.

У чэрвені верхняя палата парламента Чэхіі ўжо ратыфікавала Лісабонскую дамову, але прэзідэнт краіны Вацлаў Клаўс пакуль яе не падпісаў, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі