Чэхія спросціць парадак атрымання віз для апазіцыйных актывістаў

Чэхія, найхутчэй, не пойдзе па шляху Польшчы па скасаванні аплаты за нацыянальныя візы, а спросціць парадак атрымання і скасавання аплаты  віз для прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі.  Пра гэта заявілі міністр унутраных спраў Чэхіі  Радэк Ён і дырэктар аддзелу па міграцыі чэскага МУС Томаш Хайшман на сустрэчы ў Празе з Сяргеем Калякіным, Станіславам Шушкевічам, Аляскандрам Казуліным,  Дзянісам Садоўскім і Віктарам Iвашкевічам.

Па словах міністра, Чэхія будзе цвёрда выказвацца за павелічэнне спісу неўязных службовых асобаў, вінаватых у фальсіфікацыях выбараў і палітычных рэпрэсіях пасля 19 снежня.

“Гэтыя пытанні датычыліся магчымасці іншага падыходу да выдачы Шэнгенскай візы для ўсіх беларускіх грамадзянаў. Таксама мы абмеркавалі пытанне магчамага стварэння міжнароднай камісіі – яны разгледзелі і падтрымалі рэзалюцыю літоўскага парламента. Таксама мы абмеркавалім пытанне, каб кожны беларус, які церпіць ад рэпрэсій, мог знайсці ў Чэхіі сваё месца, абарону жыцця і здароўя”, - распавёў Еўрарадыё Аляксандр Казулін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі