Чэхія ўжо вяла перамовы з Беларуссю пра магчымы візіт Лукашэнкі ў Прагу
Як стала вядома Еўрарадыё, нашым уладам былі высунутыя ўмовы ўдзелу ў пражскім саміце кіраўніка Беларусі. Цяпер у Чэхіі чакаюць іх выканання і ўжо адзначаюць станоўчыя крокі насустрач. Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг у інтэрв'ю газеце Lidovе
noviny паведаміў пра магчымы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу. Ён
адзначыў, што верагоднасць паездкі залежыць толькі ад самога
беларускага кіраўніка.
Нагадаем, Чэхія ад пачатку года старшынюе ў Еўрасаюзе, а ў красавіку арганізуе сустрэчу палітыкаў на вышэйшым узроўні ў Празе.
Як паведаміў Еўрарадыё адзін з супрацоўнікаў Еўракамісіі, арганізацыяй візіту ў кожным разе будзе займацца толькі чэшскі ўрад, а не еўрапейскія структуры. Па ягоных словах, размова пра такі візіт ужо вялася.
Супрацоўнік Еўракамісіі: “Беларускаму ўраду паведамілі пра ўмовы ўдзелу ў сустрэчы на найвышэйшым узроўні”.
У Еўракамісіі нагадваюць, што іх умовы для дыялогу з Беларуссю выкладзеныя ў вядомых 12 пунктах. Супрацоўнік структуры з прыемнасцю адзначыў, што беларускія ўлады пачалі выконваць гэтыя ўмовы.
Супрацоўнік Еўракамісіі: “Апошнія крокі пацвярджаюць, што беларускія ўлады збіраюцца іх выконваць. Але мы чакаем далейшага пацвярджэння гэтага”.