Чэмпіянат Беларусі па футболе 2010 года пройдзе ў тры кругі
У сезоне 2010 года 12 камандаў вышэйшай лігі беларускага футбольнага чэмпіянату ўпершыню будуць гуляць у тры кругі. Такое рашэнне прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола. Па выніках чэмпіянату каманда, якая зойме апошняе месца, выбывае ў першую лігу, а каманда, якая зойме 11-е месца, правядзе два пераходных матчы з другой камандай першай лігі, паведамляе БелаПАН.