Чэмпіянат свету па хакею: Беларусь — Расія — 3:4 (відэа галоў)

У чвэрцьфінале чэмпіянату свету па хакею зборная Беларусі прайграла камандзе Расіі з лікам 3:4 (0:0, 3:3, 0:1). Галы ў беларусаў закінулі Канстанцін Кальцоў, Алег Антоненка і Руслан Салей. Беларусы вялі ў ліку 1:0, 2:1, пасля, саступаючы ў ліку, здолелі аднавіць раўнавагу — 3:3. Аднак у трэцім перыядзе расіяне забілі рашаючую шайбу. Усе намаганні нашай каманды адыграцца (у тым ліку замена варатара на апошніх секундах на палявога гульца) не прывялі да поспеху.

Такім чынам, зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце свету 8-е месца.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі