Члены Цэнтравыбаркама падчас суботніка будуць прыбірацца ў кабінетах

Супрацоўнікі Цэнтравыбаркама 11 красавіка правядуць суботнік на сваіх працоўных месцах. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Лазавік: “Мы заўжды ўдзельнічаем у суботніку. Праўда, нейкіх дзяржаўна важных аб'ектаў не будуем. Як правіла, у дзень суботніка мы разбіраемся са сваімі дакументамі, наводзім ідэальны парадак у сваіх кабінетах, дапамагаем ладзіць прыборку”.

Па словах Лазавіка, у такой прыборцы ўдзельнічаюць усе члены Цэнтравыбаркама. Акрамя прыборкі, яны пералічваюць свой дзённы заробак у фонд суботніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі