Члены камісіі ў Брэсце пасля заўвагі назіральніка парвалі пратакол
Чальцы выбарчай камісіі №113 па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў былі злоўленыя на гарачым пры запаўненні выніковага пратаколу галасавання. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кандыдат у Брэсцкі абласны савет Ігар Маслоўскі, чалец Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Ігар Маслоўскі: "Камісія пасля падліку галасоў дастала фармуляр, падпісаны ўсімі чальцамі, апрача старшыні камісіі. Пасля таго, як мая давераная асоба сказала, што вы робіце, і папярэдзіла пра адказнасць, яны парвалі той пратакол, дасталі пусты і пачалі рабіць, як належыць".