"Чорныя рыэлтары" уладкавалі бабулю ў дом састарэлых і прадалі яе кватэру

Крымінальная справа супраць двух жыхароў Віцебску распачатая ў Першамайскім раёне горада. Міліцыянты выкрылі так званых "чорных рыэлтараў" — мужчыну і жанчыну, якія ўвайшлі ў давер да састарэлай бабулькі і, прапанаваўшы абмен жылля, прадалі яе кватэру. Аднак занепакоіліся сваякі старой, калі, завітаўшы да яе ў госці, убачылі ў кватэры незнаёмую сям'ю. Праваахоўныя органы знайшлі 80-гадовую бабулю не сярод бамжоў і не ў закінутай вёсцы, а ў… доме састарэлых. Махляры затрыманыя.

Не выключана, пацярпелымі па гэтай справе, акрамя бабулькі, прызнаюць і добрасумленных грамадзянаў, якія купілі яе кватэру.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі