Чорныя скрыні не дапамаглі даведацца, чаму разбіўся самалёт у Ерэване
Чорныя скрыні пакуль не дапамаглі высветліць прычыну катастрофы пасажырскага самалёта CRJ-100LR “Белавія” ў ноч з 13 на 14 лютага ў Ерэване. Пра гэта заявіў намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец. Паводле яго словаў, расшыфроўка яшчэ не завершаная. “Высновы пра
прычыны інцыдэнту пакуль рабіць рана”, сказаў Чаргінец. Ён таксама
адзначыў, што для вызначэння ўсіх абставінаў здарэння важна не толькі
расшыфраваць чорныя скрыні, але і параўнаць атрыманую інфармацыю са
звесткамі, якія паведамілі члены экіпажа.
Нагадаем, падчас аварыі беларускага самалёта, які не змог узляцець, усе члены экіпажа і 18 пасажыраў паспелі выратавацца. Прычыны аварыі высвятляе спецыяльная камісія, створаная ўладамі Арменіі сумесна са спецыялістамі Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта. У яе складзе працуюць і прадстаўнікі Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі.
БЕЛТА