“Чорныя скрыні” самалёта, што разбіўся пад Мінскам, адправілі ў Маскву

Бартавыя самапісцы самалёта расійскай кампаніі "С-Эй" павезлі на расшыфроўку ў Маскву. Пра гэта паведаміў намеснік транспартнага пракурора Дзмітрый Пяткевіч, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

Ён адзначыў, што калі там “чорныя скрыні” расшыфраваць не ўдасца, іх адправяць у краіну, дзе быў зроблены самалёт.

Лайнер Hawker быў распрацаваны ў ЗША і выраблены ў Брытаніі. Сёння ў Мінск павінны прыехаць 5 спецыялістаў з гэтых краін. Яны будуць праводзіць тэхнічнае расследаванне прычын авіякатастрофы.

Дзмітрый Пяткевіч таксама паведаміў, што сёння былі адпраўлены ў Маскву целы загінулых.

Нагадаем, самалёт разбіўся ў 4 кіламетрах ад Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”. Трое членаў экіпажу і двое пасажыраў загінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі