ЧС па хакеі будуць праводзіць па новай схеме

Новая схема правядзення чэмпіянатаў свету па хакеі зацверджаная на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею, паведамляе БЕЛТА. Згодна з рашэннем федэрацыі, на першым этапе 16 каманд будуць падзеленыя на дзве групы замест чатырох.

Пасля турніру ў адзін раунд чатыры найлепшыя каманды з кожнай васьмёркі трапяць у чвэрцьфіналу. Адметна, што на гэтай стадыі сустрэнуцца каманды з адной групы. А вось у паўфінальным раундзе будуць змагацца найлепшыя прадстаўнікі розных “квартэтаў”.

Каманды, які зоймуць на папярэдняй стадыі апошнія месцы, пакінуць элітны дывізіён. Такім чынам, агульная колькасць матчаў на чэмпіянаце свету ўзрасце з 56 да 64. Удзельнікі фіналу правядуць 10 паядынкаў. Згодна са старым фарматам фіналісты заканчвалі турнір пасля дзевяці сустрэчаў.

Такія змены робяцца тля таго, каб скасаваць кваліфікацыйны раунд. Рэч у тым, што арганізатары і хакейныя фаны звычайна маюць праблемы з браніраваннем білетаў на другую стадыю турніру, бо яго расклад невядомы ажно да пачатку папярэдняга этапу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі