Чудзянцоў: Міліцыя паводзілася адносна карэктна
Карэспандэнт РСН Уладзімір Чудзянцоў пра сваё вызваленне паведаміў у жывым эфіры радыёстанцыі «Руская служба новостей» пасля таго, як пакінуў будынак РУЎС Цэнтральнага раёна Мінска. Разам з ім былі адпушчаныя яшчэ пяцёра журналістаў, у чым, як адзначае Чудзянцоў, "асаблівую ролю адыграў начальнік прэс-службы ГУЎС Мінска Аляксандр Ластоўскі".
Карэспандэнт РСН заўважыў, што "гэтым разам міліцыя паводзілася адносна карэктна, аднак калі я заявіў ім пра тое, што з'яўляюся журналістам і знаходжуся на працы, мяне тым не менш праводзілі ў аўтобус пад рукі".
У РУЎС, па дадзеных журналіста, застаюцца яшчэ каля 20 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі каля будынка беларускага КДБ. "Фармальна яны не затрыманыя. З імі праводзяць прафілактычную размову і, магчыма, іх ужо сёння адпусцяць", — перадае РСН словы Чудзянцова.