Чвэрць жыхароў Мінску працуе ў прыватным бізнэсе

Кожны чацвёрты жыхар сталіцы заняты ў сферы прыватнага бізнэсу. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", у цяперашні час у сталіцы зарэгістраваныя каля 46 тысяч ІП і звыш 26 тысяч юрыдычных асоб. Удзельная вага малога прадпрымальніцтва ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці складае каля 16 адсоткаў.

Структура прыватнага бізнэсу ў галінах эканомікі выглядае наступным чынам: да прамысловага сектара адносяцца 17,6% прадпрыемстваў, будаўніцтва — 10,4%, гандлю і грамадскага харчавання — 45,4%, транспарту — 6,6%, аховы здароўя, фізічнай культуры і сацыяльнага забеспячэння — 2,2%, сельскай гаспадаркі — 0,1%, іншых галінаў — 17,7%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі