Чыноўнік: Тэксты некаторых гуртоў не вытрымліваюць ніякай крытыкі

3 лютага ў Мінгарвыканкаме прайшла нарада, прысвечаная пытанню выканання прэзідэнцкага дэкрэта № 6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў". Сярод прысутных быў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Павел Скалабан. Ён выказаўся на тэму гастрольных пасведчанняў.

"Гастрольныя пасведчанні выдае наша ўпраўленне, і ў апошні час мы бачым велізарную колькасць прапановаў арганізаваць у Мінску відовішчныя мерапрыемствы з удзелам гуртоў, тэксты якіх не вытрымліваюць ніякай крытыкі з боку маралі і маральнасці. Такі нізкапробны прадукт нам не патрэбны", — цытуе словы Скалабана агенцтва "Мінск-навіны".

Нагадаем, у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад чэрвеня 2013-га арганізатары канцэртаў у Беларусі мусяць атрымліваць гастрольныя пасведчанні.

Мінгарвыканкам узмоцніць кантроль за начнымі клубамі

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі