Чыноўнікі “Беллёгпрама” бралі хабар мільёнамі долараў (фота)

“Падчас праведзеных следчых дзеянняў канфіскаваныя грашовыя сродкі ў суме больш за 1 мільён долараў ЗША, залатыя зліткі, два аўтамабілі агульным коштам больш за 130 тысяч долараў ЗША, тры кватэры ў Мінску, мноства дарагой бытавой і аргтэхнікі. У цяперашні час праводзіцца работа па накладанню арышту на гэтую маёмасць”, - гаворыцца ў паведамленні СК для СМІ.

У Следчым камітэце таксама паведамляюць, што расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Затрыманыя тры асобы,я кія давалі хабар. Гэта кіраўнікі камерцыйных структур, што ўдзельнічалі ў мадэрнізацыі прадпрыемстваў канцэрна. Ўсім фігурантам крымінальнай справы прад'яўленыя абвінавачванні . Службовых асобаў вінавацяць у атрыманні хабару, прадстаўнікоў фірм – у дачы. Яны таксама заключаныя пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі