Чыноўнікі плануюць, што ў 2010 годзе людзі будуць больш набываць тавараў
Прагнозныя паказчыкі тэмпу росту тавараабарачэння Міністэрства гандлю ў 2009 годзе выканала не больш, чым напалову. Рост склаў усяго 3 адсоткі. У той жа час, Мінгандлю ужо запланавала, што ў 2010 годзе тэмпы росту тавараабарачэння складуць 14 адсоткаў ад леташняй. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Мінгандлю Артур Карповіч.
Артур Карповіч: “За 2009 год аб’ём рознічнага тавараабарачэння склаў 55,9 трыльёна рублёў і павялічыўся ў параўнанні з 2008 годам на 3 адсоткі. Сапраўды, даведзеныя паказчыкі па рознічным тавараабарачэнні ў поўнай меры выканаць не ўдалося. Што тычыцца 2010 года, то мы плануем тавараабарачэнне выканаць у параўнанні з 2009 годам на 14-15 адсоткаў”.
Што стала падставай для такіх аптымістычных прагнозаў, чыноўнік Мінгандлю не паведаміў.