Чырвоны касцёл у Мінску адзначае сваё 100-годдзе

21 лістапада ў Мінску адбудзецца святкаванне 100-годдзе асвячэння касцёла Сымона і Алена (Чырвонага касцёла), паведамляе БелаПАН. Урачыстую літургію ўзначаліць апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Марцін Відовіч. З прамовай да прысутных звернецца архібіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Напярэдадні свята ў Чырвоным касцёле адбудзецца экуменічная малітоўная сустрэча лідэраў асноўных канфесіяў, якія дзейнічаюць у краіне. Апроч таго, у межах святкавання юбілею храма запланаваны з’езд святароў Мінска-Магілёўскай архіепархіі, прэзентацыя дакументальна-публіцыстычнага фільма пра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Як па сухому” і яго кнігі вершаў “Халодная памяць вады”. Таксама пройдзе канферэнцыя, фестываль і мастацкая выстава. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі