Чыстыя страты арганізацый Беларусі за год выраслі амаль удвая
Сума чыстай страты стратных арганізацый краіны за першы квартал 2013 года склала 2,5 трыльёна рублёў.
Гэта ў 1,8 раза больш, чым за першы квартал 2012 года, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Сёлета за першы квартал стратнымі былі 967 арганізацый. За першы квартал 2012 года іх было 785.
Стратных прадпрыемстваў стала больш у рыбалоўстве і рыбаводстве, адукацыі, ахове здароўя і прадастаўленні сацыяльных паслуг, а таксама прадастаўленні камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг.
Найбольш стратных прадпрыемстваў размяшчаецца ў Мінску (24,5%), найменш — на Гродзеншчыне (5,6%)
Фота — moneyball.info