Ці адменяць улады пункт, які забараняе прадпрымальнікам наймаць не сваякоў?
“Адзінае, за што мы б’емся, гэта адмена пункту 1.1 760-га указа! Вы нічога не робіце! Вы ж прымушаеце людзей ісці на крайнія меры. Так жа нельга!”
19 снежня у Мінску амаль цалкам не працавалі гандлёвыя цэнтры “Люстэрка”, “Паркінг”. Прадпрымальнікі страйкавалі таксама на шэрагу іншых рэчавых рынкаў.
Бізнэсовец Алесь Макаеў кажа, што і на ягоным рынку ў Барысаве таксама забастоўка:
“Паркінг”, “Люстэрка” — 100% зачыненыя. На “Ждановічах” у 9 гадзін было зачынена 90% “Свету моды” і палаткі ды кантэйнеры вакол іх. На маім будаўнічым рынку на працу выйшла каля 10% людзей”.
Нагадаем, прэзідэнцкі ўказ №760 з 1 студзеня 2008 года забараняе ІПэшнікам наймаць працаўнікоў па-за членамі сям’і і блізкімі сваякамі.
На гэтую сераду была прызначаная сустрэча групы прадпрымальнікаў са старшынём камісіі па прамысловасці Палаты прадстаўнікоў Анатолем Паўловічам. Аднак перамоваў не адбылося – за кратамі сядзяць амаль усе ініцыятары сустрэчы. Гаворыць Алесь Макаеў:
“Не адбудзецца гэтай сустрэчы. І ніякіх перамоваў, пакуль хоць адзін чалавек знаходзіцца ў турме”.
Еўрарадыё пабывала ў гандлёвым цэнтры “Паркінг”, дзе якраз адбывалася сустрэча страйкоўцаў з начальнiкам упраўлення па прадпрымальнiцтве Мiнгарвыканкама Аляксандрам Калiноўскiм:
Аляксандр Каліноўскі: “Па рэспубліцы 60 тысяч прадпрымальнікаў маюць наёмных работнікаў. 11,5 тысяч зарэгістравала ЧУПы. Кожнаму шостаму спатрэбіўся гэты ўказ. А вы гаворыце, што ён не прайшоў і ён не патрэбны!”
Прадпрымальніца: “Адмянілі рэалізатараў. Застаюся я адна. Я захварэла. Мяне адміністрацыя адразу ж выкіне. Нельга, каб гэта было зачынена!”
Каліноўскі: “Чаму ж нельга? Вось, я гляджу, вы зачыненыя”
Прадпрымальнікі: “Нельга!!!”
Бастуючы адзін дзень, прадпрымальнікі ідуць на вялікую рызыку. Гаворыць прадавачка Вольга:
“Арэнда і адзіны падатак адной кропкі майму наймальніку абыходзіцца ў сярэднім 50 долараў на дзень. Вось у яе тры кропкі закрытыя. Значыць, яна сёння выйшла ў мінус 150 долараў”.
Улады пакуль на саступкі не ідуць. І прапановы адмяніць злашчасны пункт ва ўказе 760 проста не ўлічваюць. Гаворыць намеснік старшыні Дэпартамента па прадпрымальніцтве Яўген Сямёнаў:
“Асобным прадпрымальнікам была ўнесеная такая прапанова. І не больш за тое. Ніхто не збіраецца на гэты момант адмяняць пункт 1.1”.
Прадпрымальніца Кацярына Чыжык, якая і была той адзінай, якая ўнесла прапанову і пакуль безвынікова настойвала на сустрэчы з Лукашэнкам, усё ж спадзяецца, што іх забастоўкі прывядуць да зменаў, і страйкоўцамі ганарыцца:
“Малайцы людзі — што я магу сказаць. Я ганаруся прадпрымальнікамі. Мы прапаноўвалі на рабочай групе ўнесці пратакольныя запісы. Але гэта ж не значыць, што яны адменяць. Я не думаю, я спадзяюся. Надзея памірае апошняй”.
Заўтра страйкоўцы зноў выходзяць гандляваць. Застаецца крыху больш за тыдзень да Новага году, калі большасць з іх застанецца без працы.