Ці мае рэстаран права заняць тратуар летняй тэрасай?

Кожны, каму мала месца для прагулак, мае права паскардзіцца.
Кожны, каму мала месца для прагулак, мае права паскардзіцца.

Кавярні і рэстараны ў цэнтры Мінска абрастаюць летнімі тэрасамі, як зборная Беларусі па хакеі прапушчанымі шайбамі. Хаця, не, зборная ўсё ж хутчэй. Пераканацца ў гэтым могуць і кліенты устаноў грамадскага харчавання, якія сядзяць за столікамі на вуліцы: на многіх летніх тэрасах ўстаноўленыя тэлевізары.

"Калі камусьці не падабаецца — хай тэлефануюць, я ўважліва выслухаю"

Летнія тэрасы запатрабаваныя. Гэта дае некаторым уладальнікам кавярань нагоду выстаўляць на вуліцу як мага больш столікаў, забіраючы ў пешаходаў каштоўныя сантыметры тратуара. Напрыклад, амаль увесь тратуар уздоўж вуліцы Карла Маркса, якую мінскія ўлады так і не зрабілі пешаходнай, заняла тэраса Café de Paris. Ад яе да металічных рашотак, у якіх тут растуць клёны, — усяго 57 сантыметраў! Прыблізна такая ж адлегласць паміж дрэвам і праезнай часткай. Тут і хадзіць даводзіцца асцярожна, а на ровары, дык і наогул не праехаць.

 
Имеет ли ресторан право занять тротуар летней террасой?
Нязручны праход побач з тэрасай Café de Paris
Имеет ли ресторан право занять тротуар летней террасой?
Имеет ли ресторан право занять тротуар летней террасой?

"Тэраса ўзгодненая ва ўсіх неабходных інстанцыях, — запэўнівае Еўрарадыё памочнік дырэктара кафэ, які прадставіўся Алегам. — Вось і ўсё! Яна ўстаноўленая, і вельмі карыстаецца попытам. Гармідару няма, гэта не агульнахарч сярэдняй цаны. Ад краю тэрасы да бардзюра амаль тры метры. Калі камусьці не падабаецца — хай тэлефануюць, я ўважліва выслухаю".

"Метр восемдзесят ў вольным праходзе" — і ні сантыметрам менш!

Тое, што тэраса ўзгодненая, нам пацвердзілі ва ўпраўленні архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Ленінскага раёна. Праўда, там дадалі, што было адна ўмова: "Мінімальная адлегласць, пры якой ўзгадняецца ўстаноўка летняй тэрасы, — метр восемдзесят ў вольным праходзе. Калі па факце гэта не выканана, і да нас звернуцца незадаволеныя, вядома, будзе прадпісанне на прывядзенне тэрасы ў адпаведнасць з узгадненнем праз штраф".

Увогуле, вось вам нумар: 375172238141. Мала месца? Звяртайцеся.

Тэраса Café de Paris — не адзіная праблема вуліцы Карла Маркса. Уладальнікі рэстарана "Стараместны півавар" пакінулі пешаходам... Крыху больш за метр. Фармальна, "метр восемдзесят ў вольным праходзе" тут ёсць, але з-за рэкламнага шчыта установы — ні прайсці, ні праехаць.

Имеет ли ресторан право занять тротуар летней террасой?
Имеет ли ресторан право занять тротуар летней террасой?
Имеет ли ресторан право занять тротуар летней террасой?

Каля 170 сантыметраў тратуара застаецца каля "Зомбі-бара" (тут для прыцягнення ўвагі паставілі здаравенны камод з самаварам), 150 см — побач з Піраговай Stolle, прыблізна 165 см — каля кавярні “Мая англійская бабуля”. Усё гэта як бы амаль адпавядае нормам. Але дэ факта, нават дзве парачкі з цяжкасцю змогуць тут размінуцца.

 
Имеет ли ресторан право занять тротуар летней террасой?
“Зомбі-бар”, праход=170 см
Имеет ли ресторан право занять тротуар летней террасой?
Піраговая Stolle, праход=150 см
Имеет ли ресторан право занять тротуар летней террасой?
Кавярня "Мая англійская бабуля", праход = 165 см

Хочаце столік на вуліцы? Спачатку звярніцеся ў Міністэрства культуры, а потым — у ДАІ

Пакуль наведвальнікі велізарнай тэрасы Café de Paris песцяцца ў крэслах, дырэкцыя крамы падарункаў "Добры кут" на Ракаўскай, 20 не можа выставіць на вуліцу нават некалькі невялікіх столікаў, каб кліенты змаглі папіць там кавы. Узгадненни працягваюцца з пачатку красавіка. І гэта пры тым, што ранейшыя арандатары памяшкання ўжо выстаўлялі столікі на вуліцу!

"Крама знаходзіцца ў гістарычным будынку, — распавядае дырэктар Ігар Вароніч. — Ужо пасля таго, як мы заключылі дамову з арэндадаўцам, высветлілася, што канчатковае рашэнне па ўсіх пытаннях, звязаных з памяшканнем, прымае КУП "Мінская спадчына". У дадатак аказалася, што мы павінны выплачваць арганізацыі пяць працэнтаў прыбытку, таму што знаходзімся ў гістарычным будынку. Калі я прыйшоў туды, каб даведацца, як мне выставіць на вуліцу столікі, там нават не маглі адказаць, у якой зайсці кабінет, каб мне далі ўцямны адказ".

Дырэктар крамы распавёў, што ў "Мінскай спадчыне" яму параілі спачатку звярнуцца ў Міністэрства культуры, а потым — у ДАІ. І намякнулі: каля будынка не вельмі шмат месца, не факт, што ўзгодняць.

 

"Нам неабходна прадаставіць адмаляваны ў 3D праект тэрасы, — працягвае Ігар Вароніч. — Гэта не так, што, прыйшоў, напісаў нешта на лісціку, і табе на ім паставілі штамп “ўзгоднена”. Даводзіцца марнаваць час: у мяне, напрыклад, няма пад рукой дызайнера, які змог бы дапамагчы. Каб не дурыць сабе галавы, узялі зыходнікі праекта ў ранейшых уладальнікаў, але пакуль чакалі іх, таксама прайшлі дні. Зробім усё так, як ужо было — у мінулым годзе праект быў узгоднены, столікі стаялі. Але дазвол быў атрыманы толькі на адзін сезон".

Дырэктар крамы не скардзіцца на тое, што яму нешта не дазваляюць. Ён толькі адзначае, што падача дакументаў, ўзгадненне на ўсіх узроўнях і чаканне рашэнняў ведамстваў — гэта доўга і клапотна. Асабліва, калі ў арганізацыі, якая павінна прыняць рашэнне, не могуць толкам апісаць механізм ўзгаднення.

"Працэдура для ўсіх аднолькавая"

Дырэктар КУП "Мінская Спадчына" Аляксандр Кохан кажа, што пісьмовых зваротаў ад дырэкцыі "Добрага Кута" не атрымліваў. У размове з Еўрарадыё ён распавёў, што, на самай справе, узгадненні з ДАІ для ўстаноўкі летняй тэрасы не патрабуецца:

"Працэдура для ўсіх аднолькавая, — адзначаюць у ведамстве. — Яна вызначаная рэкамендацыямі Міністэрства гандлю, Міністэрства культуры і Міністэрства архітэктуры. Там падрабязна распісана, якія трэба прайсці ўзгадненні і куды звяртацца. Гэта агульнадаступная інфармацыя. Па сутнасці, неабходнае ўзгадненне Міністэрства культуры і архітэктара раёна. ДАІ не патрабуецца. Калі не мяняецца эскізнае рашэнне, паўторнае ўзгадненне не патрабуецца таксама".

Гэтай інфармацыі Ігар Вароніч і ўзрадаваўся, і здзівіўся. З аднаго боку, працэдура ўзгаднення як быццам апынулася прасцейшай за тую, пра якую казалі ў кабінетах "Мінскай Спадчыны". З іншага боку, супрацоўнікі аднаго і таго ж ведамства даюць розныя саветы. Так і жывём: адны ходзяць па кабінетах і не могуць узгадніць тры столікі, іншыя выстаўляюць тэрасы, якія займаюць амаль увесь тратуар.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі