Ці пакараюць садыстаў з МУС? Як гэта зрабіць і што ім прад'явіць?

Супрацьстаянне ў Брэсце / "Бінокль"
Супрацьстаянне ў Брэсце / "Бінокль"

“Фарміруецца памылкавая ўстаноўка: быць праваахоўнікам — сорамна і дрэнна. Дэманізуюцца ўсе без выключэння супрацоўнікаў міліцыі.  Ад нас чакаюць пафаснага расстання з пасведчаннямі, далучэння да калон пратэстуючых, публічнага асуджэння калег і ўлады ўвогуле. Гэтага не будзе!", — сказана ў звароце супрацоўнікаў унутраных спраў да грамадства, апублікаваным у тэлеграм-канале прэс-сакратара МУС Беларусі.

Але ж раней міністр унутраных спраў Юрый Караеў прызнаў, што падчас акцый пратэсту былі параненыя выпадковыя людзі! І нават папрасіў прабачэння за гэта. А ў сваім звароце МУС фактычна апраўдвае тых начальнікаў, якія гэта дапусцілі, і ўласна садыстаў, якія ўчынілі гвалт. Як жа так? І як паступіць грамадзянам, якія насуперак усяму хочуць знайсці тых, хто ставіў іх на калені ў аўтазаках і па некалькі гадзін трымаў знярушанымі ў ізалятарах?

Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з мінскіх адвакатаў. Ён не хоча, каб яго інструкцыі ўспрымаліся як піяр на крыві, — таму просіць апублікаваць іх ананімна.
 

Спачатку — пяць пытанняў, адказы на якія дапамогуць зразумець, што адбывалася ў Беларусі з 9 па 13 жніўня.

Пытанне №1. Ці верым мы шматлікім відэазапісам і паведамленням у СМІ пра тое, што на мінулым тыдні ў краіне ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва ўчынены гвалт пры затрыманнях, а пасля, грамадзян катавалі на тэрыторыі органаў унутраных справаў?

Пытанне № 2. Ці верым мы ў тое, што адначасовыя акты жорсткасці падчас мітынгаў, а пазней катаванні ажыццяўляліся па ўсёй краіне стыхійна? Ці ўсё ж быў аддадзены загад на іх выкананне?

Пытанне № 3. Калі быў аддадзены такі загад, дык то хто ў нашай краіне мог яго аддаць?

Пытанне № 4. Ці здзейсніла службовая асоба, якая аддала гэты загад, і тыя, хто гэты загад выканалі, злачынства?

Пытанне № 5. Ці павінны названыя асобы быць прыцягнутыя за зробленае да крымінальнай адказнасці?

Накажут ли садистов из МВД? Как это сделать и что им предъявить?
Задержание на улице в Минске

Калі ваш адказ на апошняе пытанне — так, і вы лічыце сябе пацярпелым, вы можаце звярнуцца з заявай аб пачатку крымінальнай справы па артыкуле 128 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Заявіць пра гэта трэба ў Следчы камітэт або ў Пракуратуру. Ісці туды для гэтага не абавязкова — заяву можна адправіць па пошце з абавязковым паведамленнем аб атрыманні.

Пазней следчы выкліча вас для дачы паказанняў. Каб зноў не заставацца сам-насам з сістэмай, прыйсці можна з адвакатам.

Што за артыкул 128 КК?

Ён пра злачынствы супраць бяспекі чалавецтва. У прыватнасці, гэта катаванні ці акты жорсткасці, якія здзяйсняюцца ў звязку з палітычнымі перакананнямі грамадзянскага насельніцтва. Санкцыі па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін ад сямі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

Згодна з заўвагай да гэтага артыкула, пад катаваннем разумеецца любое дзеянне, якім нейкай асобе наўмысна прычыняюцца моцны боль, фізічная або псіхічная пакута ў мэтах прымусу дадзенай асобы альбо трэцяй асобы да дзеянняў, якiя супярэчаць іх волі, у тым ліку каб атрымаць ад іх звесткі або прызнанні, а таксама ў мэтах пакарання альбо ў іншых мэтах альбо па любой прычыне, заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль альбо пакута прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай, якая выступае ў афіцыйнай якасці, з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо па яго падбухторванні, ці з яго ведама ці маўклівай згоды.

У гэта вызначэнне не ўключаюцца боль альбо пакуты, якія ўзнікаюць з прычыны прымянення захадаў працэсуальнага ці іншага законнага прымусу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі