Ці патрапяць апальныя гурты на беларускія радыёстанцыі?
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, ці з’явяцца ў эфіры беларускіх радыёстанцый песні НРМ, Нейра Дзюбеля, Крамы і астатніх, раней забароненых гуртоў пасля сустрэчы апальных музыкаў са спадаром Праляскоўскім.
Мы абтэлефанавалі музычных рэдактароў сталічных радыёстанцый з прапановай узяць у ратацыю айчынныя рок-гурты. Вынікі былі розныя.
Па словах музычнага рэдактара радыё БРСМ “Пілот FM” Дзяніса Зыля, галоўная праблема ў тым, што музыкі не прыносяць свае песні на радыё:
“Іх проста не прыносяць! Вось я ўжо 4 гады на “Пілоце” – ніхто з нармальных беларускамоўных музычных гуртоў свае творы не прынёс. У нас ёсць першая “Крамбамбуля” – яе данеслі, а больш нічога і не было. Канешне, можа патрапіць. Галоўнае, каб песня была хітовая. І не было ненарматыўнай лексікі. Да таго ж, у нас адбірае не адзін чалавек, а адразу калегія з 5 чалавек”.
Еўрарадыё згадзілася і аднесла на “Пілот” апошнія альбомы Крамы, Нейра Дзюбеля і НРМ. Аднак у эфір патрапіла толькі адна песня Крамы.
На нядаўна адкрытым “Радыё ОНТ” праслухаць апошнія альбомы Крамбамбулі і Нейра Дзюбеля адмовіліся. Музычны рэдактар Дзмітрый Курачкін паведаміў, што галоўнае для эфіру “Радыё ОНТ” – гэта чысціня мовы:
“Беларускамоўныя? Ну, гледзячы якія, канешне. Калі там будзе спявацца на трасянцы – то ніяк да нас не патрапіць. Ляпіс, напрыклад, будзе, але толькі на рускай мове. Крамбамбулі не будзе”.
На “Альфа-Радыё” беларускім музыкам параілі пісаць песні ў больш лёгкім, нават папсовым фармаце, -- адмыслова для эфіру. Музычны рэдактар Андрэй Якаўлевіч расказаў, што галоўны крытэр пры падборы песень – фармат радыёстанцыі:
“А чаму і не! Пры ўмове, што гэтыя песні падыйдуць пад наш фармат. Я даўно гаварыў таму ж Варашкевічу ды іншым музыкам, што ёсць такое паняцце радыёфармату, калі гурты запісваюць больш папсовыя версіі сваіх песень”.
Праграмны дырэктар “Радыё-Рокс” Іна Васільева на пытанне Еўрарадыё, ці можна пачуць у эфіры Краму, Дзюбялёў ды іншых адказала, што рок як музыка, на жаль, ужо не актуальны для слухачоў:
“У нас у ратацыі такіх гуртоў няма. Аднак які ж у вас спецыфічны спіс і спецыфічная зацікаўленасць. Радыё “Рокс” змяніла свой фармат 2 гады таму: у нас зараз галоўнае – шансон. А гурты, якія вы пералічылі, проста не падпадаюць пад наш фармат”.
У выніку пасля паходу да Праляскоўскага песні былых “апальных” гуртоў на айчынныя радыёстанцыі так і не патрапілі. Выключэннем стала з песня гурта “Крама” “Неба” з апошняга альбомы. Да таго ж дзіўна, што ўзялі яе менавіта на радыё БРСМа.
Еўрарадыё будзе працягваць знаёміць музрэдактароў айчынных радыёстанцый з творчасцю беларускіх гуртоў.