Ці згубіць Беларусь статус перамоўнай пляцоўкі па Украіне?

Ці згубіць Беларусь статус перамоўнай пляцоўкі па Украіне?

Перамовы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе неабходна перанесці з Мінска ў сталіцу іншай краіны. З украінскага боку такое меркаванне гучала ўжо не адзін раз. Але калі раней гэта, хутчэй, было менавіта меркаваннем асобных палітыкаў, то цяпер прагучала ад пастаяннага прадстаўніка Украіны пры ААН Уладзіміра Ельчанкі ў інтэрв’ю тэлеканалу “Прямой” 23 верасня.

Ці азначае гэта, што перанос перамоў з Мінска ў іншую сталіцу — афіцыйная пазіцыя Кіева? Як заява афіцыйнага прадстаўніка Украіны пры ААН і верагоднасць пераносу перамоў з Мінска адаб’ецца на іміджы Беларусі, як “гаранта стабільнасці ў рэгіёне”? Ці сапраўды галасаванне Беларусі ў ААН сведчыць пра тое, што наша краіна далёка не нейтральная датычна пытання канфлікту на Данбасе? Як заявы Уладзіміра Ельчанкі паўплываюць на беларуска-украінская ўзаемаадносіны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман. У размове бяруць удзел па тэлефоне з Кіева палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў і палітолаг Юрый Раманенка.

У студыі Еўрарадыё кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі