Ці змогуць беларусы адмовіцца ад абавязковага медагляду?
Еўрарадыё праверыла, ці магчыма запісацца на абавязковы медагляд, які цяпер мусіць прайсці кожны беларус. Нагадаем, што дыспансернае абследаванне – новаўвядзенне 2008 года, які быў аб’яўлены Годам здароўя ў Беларусі. Як высветлілася, пачынаць праходзіць агляд можна ўжо цяпер. А вось адмовіцца ад яго будзе больш складана.
Як паведаміла галоўны лекар 16 гарадской паліклінікі Мінску Галіна Віхарава, у паштовую скрыню будуць кідаць запрашэнні прайсці медагляд. Калі гэта не падзейнічае і чалавек усё ж захоча адмовіцца ад абследавання, то трэба будзе зрабіць запіс у амбулаторнай картцы:
“Скажам так, гэта пажадана. Ніхто ў нашай краіне не будзе прымушаць вас усё гэта выконваць. Вы можаце адмовіцца, так. Мы прымацуем гэтую паперу да амбулаторнай карты, але ці трэба гэта вам?”
Галоўны лекар прызналася, што параіла б кіраўніцтву прадпрыемстваў ужываць карные меры да сваіх працаўнікоў, якія не захочуць прайсці штогадовы агляд:
“Да вас меры пакарання ніхто, канешне, ужываць не будзе, але ў мяне такая прапанова, каб да людзей, якія працуюць на фірмах, у арганізацыях, адміністрацыя ўжывала карныя меры ў дачыненні да іх, калі яны не будуць праходзіць медагляд і будуць запускаць сваю хваробу”.
Нельга будзе адмовіцца ад флюараграфіі, якую трэба рабіць раз у год, а жанчынам – і ад гінеколага таксама. Гэтых спецыялістаў павінен прайсці кожны.
Галіна Віхарава прыгадала, што “агульная дыспансерызацыя насельніцтва” існавала яшчэ ў Савецкім Саюзе. І вось цяпер яе вырашылі аднавіць.
“Такое было ўжо раней – у 70-я гады, агульная дыспансерызацыя, калі кожны чалавек павінен быў прайсці адзін раз на год агульнае абследаванне”.
Але калі сапраўды ўвесці меры пакарання за тое, што чалавек адмаўляецца ад агляду, то караць давядзецца многіх, бо сярэдні беларус ходзіць да дактароў рэдка. Еўрарадыё апытала мінчукоў, што іх можа прымусіць пайсці да доктара:
- Я вельмі рэдка хаджу да доктара. Толькі вельмі цяжкі стан можа мяне прымусіць туды пайсці.
- Толькі моцная прастуда ці што-небудзь сур’ёзнае.
- Хіба што востры боль, так проста да лекара я не звяртаюся.
- Я такі чалавек, што чакаю да апошняга. Калі гэта даходзіць ужо да крайнасці, тады я звяртаюся па дапамогу. А да гэтага моманту спрабую лячыцца сам.
Плаціць за штогадовы агляд не трэба. Галіна Віхарава нас запэўніла, што і дадатковыя абследаванні, і нават лячэнні будуць бясплатнымі. Але за лекі плаціць усё ж давядзецца:
“Усё бясплатна – і дадатковае абследаванне, і лячэнне. Адзінае што, медыкаменты давядзецца купляць за свае грошы”.
Журналіст Еўрарадыё наведаў паліклініку, каб прайсці дыспансерызацыю. Там спачатку здзівіліся, калі даведаліся, што скаргаў на здароўе няма, але ёсць жаданне абследавацца. Але тым не менш просьбу выканалі: памералі ціск, выпісалі накіраванні на аналізы, флюараграфію ды іншае.
ДАВЕДКА ЕЎРАРАДЫЁ
Што ўваходзіць у дыспансерызацыю:
18 — 29 год
Вымярэнне артэрыяльнага ціску, вызначэнне індэксу масы цела, агульны аналіз крыві, мачы, вызначэнне глюкозы ў крыві (па паказаннях), флюараграфія, для жанчын – агляд лекара-гінеколага і малочных залозаў.
30 — 39 год
Вымярэнне артэрыяльнага ціску, вызначэнне індэксу масы цела, агульны аналіз крыві, мачы, вызначэнне глюкозы ў крыві і халестэрыну, ЭКГ, флюараграфія, для жанчын – агляд лекара-гінеколага і малочных залозаў.
Ад 40 гадоў
Вымярэнне артэрыяльнага ціску, вызначэнне індэксу масы цела, агульны аналіз крыві, мачы, вызначэнне глюкозы ў крыві і халестэрыну, ацэнка рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў на бліжэйшыя 10 год, вымярэнне ўнутрывочнага ціску, ЭКГ, флюараграфія, для жанчын – агляд лекара-гінеколага і малочных залозаў, для мужчынаў – даследаванне прастаты.