Ціхан і Дзевятоўскі абскардзяць рашэнне аб дыскваліфікацыі

Прызёры пекінскай Алімпіяды Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі маюць намер абскардзіць рашэнне аб дыскваліфікацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-аташэ Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Анастасія Марыніна.
“Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі заявілі, што з такім рашэннем яны не згодныя і маюць намер адстойваць свае правы ў Арбітражны спартовым судзе ў Лазане”.

Нагадаем, срэбраны і бронзавы прызёры пекінскай Алімпіяды ў кіданні молата, беларусы Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан паводле рашэння дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта дыскваліфікаваныя за станоўчыя допінг-пробы. Ціхан дыскваліфікаваны на два гады, а Дзевятоўскі пажыццёва, бо раней яго ўжо каралі за ўжыванне допінгу, паведаміў “Інтэрфакс”.

У крыві малатабойцаў было выяўлена значнае перавышэнне ўзроўню тэстастэрону. Ціхан і Дзевятоўскі, якія давалі тлумачэнні спецыяльнай камісіі, свае віны не прызналі. Цяпер беларускія спартсмены павінны вярнуць алімпійскія ўзнагароды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі