Ціхан і Дзевятоўскі выйгралі суд і захавалі алімпійскія медалі
За два гады судовага працэсу ў Лазане беларускія малатабойцы патрацілі каля 400 тысяч долараў.
Беларускія штурхальнікі молата Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі выйгралі суд і захавалі алімпійскія медалі. Рашэнне на карысць нашых атлетаў вынес сёння спартыўны арбітражны суд у Лазане. Там беларусы аспрэчвалі вердыкт дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта аб пазбаўленні іх алімпійскіх узнагарод Пекіна.
Судовы працэс цягнуўся са жніўня 2008 года. Пасля Алімпіяды ў Пекіне беларускіх малатабойцаў абвінавацілі ва ўжыванні допінгу.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, за два гады разгляду ў судзе Дзевятоўскі і Ціхан патрацілі на разбіральніцтвы каля 400 тысяч долараў.
Еўрарадыё пра Ціхана і Дзевятоўскага:
Кідальнікі молата Дзевятоўскі і Ціхан не ведаюць, чым скончыўся іх cуд
На вяртанне алімпійскіх медалёў Дзевятоўскі і Ціхан патрацілі $400 тысяч
Ціхан і Дзевятоўскі не атрымалі грошы за Алімпіяду
Ціхан і Дзевятоўскі дыскваліфікаваныя, апошні - пажыццёва