Ціханава: Еўропа будзе гадаваць канкурэнта Лукашэнкі

Цяперашні пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін будзе апошнім для Аляксандра Лукашэнкі. Такое меркаванне выказала сёння ІА REGNUM эксперт Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Святлана Ціханава. Гэтыя пяць гадоў, на яе думку, Еўропа будзе выкарыстоўваць для зандавання глебы і стварэння ўмоваў для гадавання моцнага канкурэнта Лукашэнкі.

У дачыненні Расіі прадказваць аналагічныя дзеянні Ціханава не стала."Складана сказаць, ці будзе Расія гадаваць свайго кандыдата. На сённяшні дзень Лукашэнка для нас — гэта той палітык, з якім як мінімум яшчэ 5 гадоў давядзецца падтрымліваць адносіны. Хутчэй за ўсё, Расія зробіць так, каб гэты прэзідэнцкі тэрмін быў стабільнейшым і лепшым за папярэдні" , — заявіла яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі