Clash выступілі разам

Удзельнікі брытанскага гурта Clash - гітарыст Мік Джонс і бубнач Топер Хідан упершыню за апошнія 25 гадоў выступілі разам на сцэне. 12 студзеня ў зале Brixton Academy ў Лондане прайшоў канцэрт новага гурта Джонса Carbon Silicon Band. Хідан выйшаў на сцэну, каб выканаць песні «Train In Vain» і «Should I Stay Or Should I Go».

Гэты выступ быў прымеркаваны да пятых угодкаў апошняга сумеснага выступу на гэтай жа пляцоўцы Джонса з былым лідэрам Clash Джо Страмэрам, які памёр у снежні 2002 года.

Фота: fpwatch.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі