Cтраусіная ферма з'явіцца каля "Лініі Сталіна"

Новы турыстычны аб'ект з’явіцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, каля гістарычнага комплекса «Лінія Сталіна». Гэта будзе страусіная ферма. Вось што даведаўся пра яе наш карэспандэнт Юрась Цвік:

«Арганізатары плануюць паказаць наведвальнікам не толькі галоўны ідэалагічны аб'ект Беларусі, але і пазабаўляць іх экзатычнымі птушкамі.

Першая партыя прадстаўнікоў вечназялёнага кантыненту будзе дастаўлена на Міншчыну з кобрынскай фермы Козішча, дзе экзатычных птушак гадуюць ўжо некалькі год.

Страўсы на «Лінію Сталіна» павінны прыехаць у сакавіку бягучага году».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі