Cтвораны аргкамітэт у абарону затрыманага маладафронтаўца Івана Стасюка
У Брэсце 5 лютага створаны аргкамітэт у абарону затрыманага актывіста зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" Івана Стасюка. Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, у гэты аргкамітэт апрача яго ўвайшлі рэгіянальныя прадстаўнікі Партыі БНФ, "Маладога фронту", руху "За Свабоду" і партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" . Усяго пяць чалавек. "Мы лічым, што затрыманне Стасюка незаконнае і парушае яго грамадзянскія правы. І будзем дамагацца яго вызвалення, а таксама спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу”, — цытуе праваабаронцу сайт “Маладога фронту”.
Іван Стасюк быў затрыманы удзень 3 лютага. Актывісту патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі і запытаўся наконт бойкі, што адбылася вечарам 23 студзеня на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Брэсце. Пасля супрацоўнікі міліцыі прыехалі да месца, дзе знаходзіўся Стасюк, і даставілі яго ў Ленінскі РАУС. Там ён быў затрыманы. Актывіст змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.