Цукар даражэе — патрэбны новы завод

Паведамленне Мінэканомікі аб будучыні падаражэнні цукру ўдала дапоўнілі беларускія навукоўцы заявай пра неабходнасць будаўніцтва ў Беларусі пятага цукровага завода.  Пра гэта сёння журналістам паведаміў дырэктар РУП "Доследная станцыя па цукровых бураках" Іосіф Татур, перадае БЕЛТА.

Татур растлумачыў, што сельгасвытворцы павінны павялічыць у бліжэйшыя гады вытворчасць цукровых буракоў да 5,5 млн. тон, а таксама павысіць іх ураджайнасць і якасць. Да выканання гэтых планаў і павінен прыспець новы завод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі