ЦУМ, ГУМ, "Беларусь" і гандлёвы дом "На Нямізе" перабудуюць

Мінскія ўлады не задаволеныя працай гарадскіх універмагаў. ЦУМ, ГУМ, універмаг "Беларусь" і гандлёвы дом "На Нямізе" да гэтага часу працуюць па "савецкай" схеме, скардзіцца намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Табанюхаў. Ужо сёлета пачнецца рэканструкцыя гэтых аб'ектаў гандлю:

Алег Табанюхаў: "Што да Цэнтральнага ўнівермага, дык да канца года мы робім рэканструкцыю гэтага прадпрыемства. Першы паверх павялічыцца на 350 квадратных метраў гандлёвых плошчаў."

На мэты рэканструкцыі ўнівермагаў будзе накіравана 58 мільярдаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі