The Cure прызнаныя "богападобнымі геніямі"

Брытанскі гурт The Cure узнагароджаны ганаровай прэміяй музычнага часопіса New Musical Express за "богападобную геніяльнасць". Прэмія Godlike Genius Award будзе ўручаная музыкам 25 лютага 2009 года на цырымоніі Shockwaves NME Awards у Лондане.
У мінулыя разы "богападобнымі геніямі" NME станавіліся групы New Order, The Clash, Primal Scream, Manic Street Preachers, а таксама нябожчык дыджэй BBC Radio Джон Піл.

На лютаўскай цырымоніі The Cure выступяць з адмысловым канцэртным сэтам, у які, па запэўніваннях лідэра гурта Роберта Сміта, паспрабуюць змясціць усю больш чым 30-гадовую гісторыю калектыва.

Нагадаю, што 28 кастрычніка The Cure выпускаюць свой трынаццаты студыйны альбом пад назвай "4:13 Dream". Акрамя таго, на днях выходзіць у свет  двухдыскавы трыб'ют гурта "Perfect as Cats: A Tribute to the Cure", у запісы якога прымалі ўдзел такія калектывы, як Jesu, Bat for Lashes, The Dandy Warhols, Indian Jewelry, Kaki King, Rio en Medio і Lewis & Clarke. 27 студзеня 2009 года на прылаўках музычных крам з'явіцца яшчэ адзін трыб'ют гурта "Just Like Heaven: A Tribute to the Cure".

Фота з сайта umusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі