ЦВК апублікаваў графік выступу кандыдатаў у прэзідэнты па радыё і ТV

Цэнтравыбаркам апублікаваў вынікі лёсавання выступаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі па тэлебачанні і радыё. Выступы будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 снежня ў працоўныя дні: па радыё - з 6.10 па 7.10, па тэлебачанні - з 19.00 па 20.00.

22 лістапада выступаюць: па радыё - з 6.10 да 6.40 Віктар Цярэшчанка, з 6.40 да 7.10 Яраслаў Раманчук; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Віталь Рымашэўскі, з 19.30 да 20.00 Алесь Міхалевіч.

23 лістапада: па радыё - з 6.10 да 6.40 Уладзімір Някляеў і з 6.40 па 7.10 Аляксандр Лукашэнка; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Мікалай Статкевіч і з 19.30 да 20.00 Дзмітры Ус.

24 лістапада: па радыё - з 6.10 да 6.40 Віталь Рымашэўскі, з 6.40 па 7.10 Алесь Міхалевіч; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Андрэй Саннікаў, з 19.30 да 20.00 Рыгор Кастусёў.

25 лістапада: па радыё - з 6.10 да 6.40 Мікалай Статкевіч, з 6.40 па 7.10 Дзмітры Ус; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Яраслаў Раманчук, з 19.30 да 20.00 Віктар Цярэшчанка.

26 лістапада: па радыё - з 6.10 да 6.40 Андрэй Саннікаў, з 6.40 па 7.10 Рыгор Кастусёў; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Уладзімір Някляеў, з 19.30 да 20.00 Аляксандр Лукашэнка.

29 лістапада: па радыё - з 6.10 да 6.40 Яраслаў Раманчук і з 6.40 па 7.10 Віктар Цярэшчанка; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Алесь Міхалевіч і з 19.30 да 20.00 Віталь Рымашэўскі.

30 лістапада: па радыё - з 6.10 да 6.40 Аляксандр Лукашэнка, з 6.40 па 7.10 Уладзімір Някляеў; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Дзмітры Ус, з 19.30 да 20.00 Мікалай Статкевіч.

1 снежня: па радыё - з 6.10 да 6.40 Алесь Міхалевіч, з 6.40 па 7.10 Віталь Рымашэўскі; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Рыгор Кастусёў, з 19.30 да 20.00 Андрэй Саннікаў.

2 снежня: па радыё - з 6.10 да 6.40 Дзмітры Ус, з 6.40 па 7.10 Мікалай Статкевіч; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Віктар Цярэшчанка, з 19.30 да 20.00 Яраслаў Раманчук.

3 снежня: па радыё - з 6.10 да 6.40 Рыгор Кастусёў, з 6.40 па 7.10 Андрэй Саннікаў; па тэлебачанні - з 19.00 да 19.30 Аляксандр Лукашэнка, з 19.30 да 20.00 Уладзімір Некляев.

Акрамя таго, кандыдаты ў прэзідэнты змогуць прыняць удзел у дэбатах, які пройдуць: па тэлебачанні -- 4 снежня з 17 да 18 гадзін; па радыё -- 5 снежня ў такое ж час. Дэбаты будуць весціся ў прамым эфіры. Кандыдаты ўдзельнічаюць у іх па жаданні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі