ЦВК: ужо прагаласавала больш за 60% выбаршчыкаў

На 16 гадзін па краіне прагаласавала больш за 60% выбаршчыкаў, паведаміў Еўрарадыё сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Мікалай Лазавік: “Па Рэспубліцы Беларусь на 16 гадзін прагаласавала больш за 60% выбаршчыкаў. Гэта азначае, што калі б нават абмежаванне для прызнання выбараў адбыўшыміся не было адменена, можна было б канстатаваць, што выбары дэпутатаў мясцовых саветаў адбыліся”.

У той жа час, як стала вядома Еўрарадыё, выяздныя камісіі да гэтага часу не даехалі да некаторых вёсак. Так, да прыкладу, да гэтага часу не змаглі прагаласаваць 11 жыхароў вёскі Свечкі Маладзечанскага раёна. Ім скрыню для галасавання пакуль так і не давезлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі