Цягнік Санкт-Пецярбург — Кішынёў збіў аўталаўку, загінулі людзі (фота)

На чыгуначным пераездзе каля вёскі Гарочычы пасажырскі цягнік пратараніў аўталаўку, ён працягнуў аўтамабіль "ГАЗ" каля 300 метраў. Два чалавекі з аўталаўкі — мужчына-кіроўца і жанчына-прадавец — загінулі.

Машына апынулася пад цягніком, рух на чыгунцы быў спынены, паведамляе БелаПАН.

БЕЛТА дадае, што чыгуначны пераезд, дзе адбылася аварыя, абсталяваны гукавой і светлавой сігналізацыяй, без шлагбаўма. Кіроўца аўталаўкі праігнараваў гукавы сігнал, выехаў на пераезд, дзе і адбылося сутыкненне з пасажырскім цягніком.



Праваахоўныя органы высвятляюць абставіны здарэння і яго прычыны. Высвятляюцца асобы загінулых. Пацярпелых сярод пасажыраў цягніка няма.


 

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі