Цягнік Варшава-Мінск запоўнены афіцыйнымі агітацыйнымі матэрыяламі

 У кожным купэ цягніка Варшава-Мінск 15 снежня на століках ляжалі нумары “Советской Белоруссии - Беларусь Сегодня” ад 8 снежня і спецвыпуск са зваротам Аляксандра Лукашэнкі да выбарцаў, а таксама афіцыйнае англійскамоўнае выданне “Minsk Times”.

Вось некаторыя загалоўкі: “Площадная добра не доводит до добра” (пра заклікі выйсці на плошчу 19 снежня), “Архитектура стабильности”, “Предчувствие попа Гапона”. Апошні артыкул аўтарства галоўнага рэдактара “СБ” Паўла Якубовіча - пра рэгіянальныя паездкі дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты.

Правадніца аднаго з вагонаў патлумачыла, што яе “папрасілі раскласці бясплатную прэсу для пасажыраў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі