Цягнікі ў мінскім метро ходзяць між станцыямі з адчыненымі дзвярыма?(відэа)
Відэаролік выклаў у інтэрнэт Яўген Сурменка.
Ён сцвярджае, што 19 лістапада ехаў у вагоне метро, у якім усе дзверы былі наросхрыст. Адбывалася гэта нібыта ў 19.30.
Як адзначае "Беларускі партызан", магчыма, такім чынам кіроўца вырашыў навучыць нядбайных пасажыраў "не прыхіляцца".
Праўда, невядома, наколькі можна давяраць гэтым звесткам. 19 лістапада быў аўторак. І ў абазначаны час у метро даволі людна.