Цягнікі ў сталічным метро стануць хадзіць часцей

Ад З 1 лістапада цягнікі на другой лініі мінскага метро сталі хадзіць часцей. У ранішнія гадзіны пік на Аўтазаводскай лініі інтэрвал руху скароціцца на 5 секунд і складзе 2 хвіліны 15 секунд. За гадзіну ў гэтым напрамку будуць праходзіць 27 пар цягнікоў замест 26, паведамляе Наша Ніва. У пачатку ж 2011 года інтэрвал руху цягнікоў на другой лініі скароціцца да 2 хвілін. Гэта стане магчымым дзякуючы дадатковым саставам, якія паступяць у сталіцу ў бліжэйшыя два месяцы і пасля абкаткі пачнуць перавозіць пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі