Цяпер за дыягностыку раку беларусам давядзецца плаціць
Еўрарадыё даведалася, што ў спіс платных медыцынскіх паслуг чамусьці ўключылі і вызначэнне пухлінных маркераў.
Два тыдні таму спіс платных паслуг пашырыўся на 10 найменняў. І калі за гінекалагічны масаж і індывідуальную падрыхтоўку да родаў будучыя маці і сапраўды могуць даплаціць, то платная дыягностыка раку выглядае дзіўна. Бо толькі вызначыўшы рак на ранняй стадыі можна спыніць хваробу.
Як паведамілі Еўрарадыё ў інстытуце анкалогіі ў Бараўлянах, маркеры – гэта рэчыва, якое вырабляецца ракавай пухлінай. Праводзіць такое абследаванне вельмі важна, асабліва для мужчын пасля 40-50 гадоў. Гэта група рызыкі, і для іх абследаванне ўвогуле абавязковае:
“Толькі так магчыма на ранняй стадыі выявіць рак прастаты. Таму павінна быць абавязковае абследаванне на ўзроўні нават раённых бальніц”.
Нават пры нармальным узроўні маркераў медыкі раяць правярацца раз у год, а калі яны перавышаюць норму, то нават часцей:
“Ёсць норма, якая можа прысутнічаць у нармальнай тканцы, а ёсць узровень, які значна перавышае норму пры раку. Калі ён перавышае норму, значыць, узнікае неабходнасць абследавацца ў анколага.
Калі маркер нармальны, то можна раз на год правярацца, а калі ён вышэй за норму, то трэба часцей глядзець, ці не расце ён”.
У Інстытуце анкалогіі платных паслуг пакуль не робяць, але мяркуюць, што каштаваць такі аналіз будзе прыблізна 5-7 долараў:
“Платных паслуг мы пакуль яшчэ не робім – іх толькі нядаўна дазволілі. А для анкалагічных пацыентаў нашага інстытута мы робім бясплатна. Платных паслуг пакуль няма, але хутка мы пачнем, там пакуль эканамісты падлічваюць”.
А вось у Мінскім гарадскім анкалагічным дыспансеры аналіз крыві на вызначэнне ўзроўню маркераў можна зрабіць ужо цяпер. З сабой трэба мець пашпарт і 10 тысяч.
У Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры нам сказалі, што калі ёсць накіраванне ад доктара, то зробяць такі аналіз бясплатна, іначай трэба заплаціць 10 тысяч, і дадалі, што раней такога не было:
“Раней такога не было, гэта толькі цяпер увялі, калі хтосьці хоча – будзем правяраць”