Цяжарным школьніцам можна не здаваць іспыты
Такое рашэнне прынялі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі Украіны.
Сумесным загадам яны зацвердзілі Інструкцыю пра вызваленне ад дзяржаўнай выніковай атэстацыі навучэнцаў агульнаадукацыйных навучальных установаў па стане здароўя, піша сайт podrobnosti.ua.
У прыватнасці ад іспытаў вызваляюцца навучэнцы, якія маюць захворванні, вызначаныя адпаведным пералікам. А таксама навучэнцы, якія знаходзяцца ў сацыяльных адпачынках па цяжарнасці і родах, па доглядзе за дзіцем і ў сувязі з усынаўленнем дзіцяці.
Фота — world-of-glamour.ru