Цяжкая «Эпідэмія» на 2 дні захапіла Мінск.

Упершыню за сваю 13-гадовую гісторыю паўэр-метал гурт «Эпидемия» наведаў Беларусь і адразу з двума канцэртамі! Упершыню ў гісторыі гурта канцэрты прайшлі два дні запар у двух розных клубах.

Для сваіх выступаў музыканты падрыхтавалі дзве абсалютна розныя праграмы, у якія ўвайшлі лепшыя правераныя часам песні каманды, а таксама першая расійская метал-опера «Эльфийская рукопись» і "Эльфийская Рукопись: Сказание На Все Времена". Канцэрты падзяліліся на акустычны сэт і сольныя нумары музыкантаў. 
 
Таксама «эпідемцы» і арганізатары канцэрту падрыхтавалі арыгінальны музычны падарунак для прыхільнікаў творчасці гурта. На канцэрце можна было набыць цішоткі з лагатыпам каманды і памятным надпісам аб гэтых унікальных канцэртах у Мінску.
 
Самі музыканты «Эпидемии» засталіся задаволенымі канцэртамі ў Мінску і паабяцалі вярнуцца ў наступным годзе.
 
Што ж, як кажуць, вэлкам!
















Фота by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі