Цяжкія падлеткі абыгралі міліцыянтаў у футбол — 5:0
Цяжкія падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх у Ганцавіцкім РАУС, выйгралі ў мясцовых міліцыянтаў футбольны матч з лікам 5:0. Ініцыятарамі гульні выступілі міліцыянты. Гэты таварыскі матч праходзіў у межах аперацыі "Падлетак". Гульня была напружанай і цікавай: сапернікі змагаліся за кожны мяч, але падлеткі выявіліся больш рухавымі. Яны вельмі радаваліся перамозе.
Але і супрацоўнікі міліцыі лічаць, што мерапрыемства ўдалося. А яшчэ яны спадзяюцца ўзяць рэванш. Чарговая гульня павінна адбыцца ў гэтым месяцы.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы
Але і супрацоўнікі міліцыі лічаць, што мерапрыемства ўдалося. А яшчэ яны спадзяюцца ўзяць рэванш. Чарговая гульня павінна адбыцца ў гэтым месяцы.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы