Cёння ля Палаца спорту пачаў працаваць каток
Сёння пачаў працаваць гарадскі мабільны каток ля Палаца спорту. За дзень будзе арганізавана 10 сеансаў, кожны працягласцю адну гадзіну. 500 пар канькоў розных памераў ужо чакаюць фігурыстаў. Тым, хто няўпэўнена трымаецца на каньках, дапаможа інструктар. Таксама ён можа прадэманстраваць і больш складаныя прафесійныя элементы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.